Тыдзень беларусскай мовы і літаратуры (15.02.2021 - 20.02.2021)

Дата: 13 февраля 2021 в 21:11, Обновлено 17 февраля 2021 в 21:24
160 просмотров

На наступным тыдні ў нашай школе пройдзе тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову"
Якуб Колас
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Пянчынская сярэдняя школа» адзначаць гэты дзень стала добрай традыцыяй. Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры трэба давесці да вучняў значнасць такога свята, дапамагчы ўсвядоміць думку аб неабходнасці клапаціцца пра бытаванне роднай мовы.
Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам.
План
правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры
“Святло роднага слова”
з 15 па 20 лютага 2020/2021 навучальнага года
15 лютага
Адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры.
Турнір “Знаўца роднай мовы”

16 лютага
Падарожжа ў краіну беларускіх казак (5 клас)
Выстава твораў беларускіх пісьменнікаў “Святло роднага слова”

17 лютага
Завочнае падарожжа па Беларусі “Полацк – горад-музей”
Інтэлект-пазнавальная гульня “Слоўная перастрэлка”

18 лютага
Выстава малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы!”
Гульня-конкурс “Буслік - 2021”

19 лютага
Разгадванне крыжаванак
Клуб вясёлых і знаходлівых “Залацінкі мудрасці”

20 лютага
Закрыццё тыдня.
Лінгвістычнае спаборніцтва “Фарбы слова”
Падвядзенне вынікаў тыдня

Адказная Т.М.Раманенка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.