21.09.2019 У Беларусі прайшоў дзень масавага прыбірання смецця

Дата: 21 сентября 2019 в 19:51, Обновлено 23 сентября 2019 в 10:23
387 просмотров

Сёння ўва ўсім свеце праходзіць Дзень глабальнага прыбірання смецця. Удзел у акцыі зазвычай бяруць экалагічныя арганізацыі, але далучыцца можа і кожны ахвотны. Пачаць можна з уласнага двара.

Ёсць праблемы, якіх паасобку не развязаць, таму экалагічна свядомыя людзі ладзяць масавыя прыбіранні. А прыбіраць ёсць што. У рамках праекту «Зробім чысціню» удзельнікі валанцёрскага атраду "ЮСП" не засталіся абыякавымі да гэтай праблемы.  Яны вырашылі, што лепш не раскідваць смецце, замест таго, каб потым яго прыбіраць. І сапраўды, адпачываючы, усё смецце вучні збіралі ў загадзя падрыхтаваны мяшок для смецця, а пасля адпачынку не засталося нават слядоў былога пікніку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.